Яўген Ільіч Лізюкоў
Яўген Ільіч Лізюкоў (1899, Гомель — 1944) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці. Брат Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых. БіяграфіяЧлен КПСС з 1944 года. У Чырвонай Арміі ў 1918—1932, удзельнік грамадзянскай вайны. Працаваў дырэктарам канторы Галоўутарчэрмет у горадзе Джанкой Крымскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў цяжка паранены і дэмабілізаваны. Пасля заканчэння школы па падрыхтоўцы партызанскіх кадраў пры Цэнтральным штабе партызанскага руху (1942) накіраваны на акупаваную тэрыторыю Мінскай вобласці. Старшы лейтэнант, камандзір партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Фрунзэ, начальнік штаба атрада імя Чкалава 225-й брыгады імя Суворава, камандзір атрада імя Молатава 2-й Мінскай брыгады. Загінуў у баі з групай немцаў, якія прарваліся з акружэння каля вёскі Грэбень Пухавіцкага раёна. Пахаваны ў вёсцы Наваполле Пухавіцкага раёна, на магіле ўсталяваны помнік. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia