Яўген Альфонсавіч Вільчко
Яўген Альфонсавіч Вільчко (23 снежня 1928, г. Гродна — 1993) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1958 годзе Уральскі політэхнічны інстытут. У 1958—1960 гадах працаваў у Цюменьпраекце. У 1960—1983 гадах працаваў у Гродне — у Аблпраекце, мясцовай філіі Белкалгаспраекта, кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце. З 1983 года — у сістэме гандлёвай рэкламы ў Белгандальрэкламе ў Гродне. Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1978 года. Пражываў у Гродне. ТворчасцьСярод работ: жылы дом па вул. Горкага з убудаванымі памяшканнямі абслугоўвання (1963), інтэр’еры гасцініцы «Беларусь» (1966), крамы садавіны па вул. Кастрычніцкай (1983), дзіцячы сад-яслі на 320 месцаў, школа на 3280 месцаў, жылы комплекс на 6000 жыхароў з набліжаным абслугоўваннем у мікрараёне «Румлёва» ў Гродне (1977—1979, у аўтарскім калектыве), прафілакторый у мяст. Парэчча Гродзенскага раёна (1976). Сям’яУ шлюбе з архітэктарам Людмілай Вільчко. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia