Яўген Анегін (раман)
«Яўге́н Ане́гін» — раман у вершах рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, пачаты 9 мая 1823 года і скончаны 5 кастрычніка 1831 года, адзін з самых значных твораў рускага пісьменства. Аповед вядзецца ад імя безыменнага аўтара, які, зрэшты, у першых жа строфах назвае Анегіна «друг мой старадаўні». Паводле вядомага вызначэння В. Р. Бялінскага, Пушкін назваў «Яўгена Анегіна» раманам у вершах, паколькі ў ім выяўлена «жыццё ва ўсёй яго празаічнай рэчаіснасці»[1]. Аляксандр Пушкін працаваў над гэтым раманам цягам больш чым сямі гадоў[2]. Працу над ім Пушкін называў чынам — з усёй сваёй творчай спадчыны толькі «Барыса Гадунова» ён характарызаваў тым жа словам. У творы на шырокім фоне карцін рускага жыцця паказаны драматычны лёс прадстаўнікоў рускага дваранства першай чвэрці XIX стагоддзя. Гісторыя стварэнняПушкін пачаў працу над «Яўгенам Анегіным» 9 мая 1823 года ў Кішынёве, падчас сваёй ссылкі. Аўтар адмовіўся ад рамантызму як вядучага творчага метада і пачаў пісаць рэалістычны раман у вершах, хаця ў першых главах яшчэ заўважны ўплыў рамантызму. Твор стаў першым раманам у вершах у гісторыі сусветнай літаратуры (але жанравым штуршком паслужыла паэма «Дон Жуан» Дж. Байрана (1819 год))[3][4][5]. Беларускія перакладыРаман перакладаўся на беларускую мову А. Дударом (1936) і А. Куляшовым (1949). Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia