Барыс Гадуноў (трагедыя)

Барыс Гадуноў
Борисъ Годуновъ
Выданне
Ілюстрацыя Б. Зварыкіна, 1925 год
Жанр трагедыя
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1825
Дата першай публікацыі 1831
Персанажы Grigory Otrepyev[d] і Барыс Фёдаравіч Гадуноў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Бары́с Гадуно́ў» (руск.: «Драматическая повесть, Комедия o настоящей беде Московскому государству, o царе Борисе и о Гришке Отрепьеве») — гістарычная драма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Гісторыя стварэння

«Барыс Гадуноў» быў напісаны пад уплывам чытання «Истории государства Российского» і прысвечаны перыяду царавання Барыса Гадунова з 1598 па 1605 год і ўварванню Ілжэдзмітрыя I. На сустрэчы з імператарам Мікалаем I (якая паклала канец ссылцы) Пушкін чытаў яму ўрыўкі з «Барыса Гадунова».

Драма напісана ў перайманне гістарычных хронік Шэкспіра — пераважна белым вершам з некалькімі празаічнымі сцэнамі. Паслужыла пратэкстам шэрагу твораў не толькі рускай літаратуры, але і еўрапейскай.

Цалкам п'еса была ўпершыню апублікавана (з цэнзурнымі скарачэннямі) ў канцы снежня 1830 года з датай выдання 1831 год, але пастаўлена на сцэне толькі ў 1866 годзе. Прычына таму — меркаваная несцэнічнасць твора. Але галоўнае — да 1866 года трагедыя была забаронена для прадстаўлення на сцэне. З цэнзурнымі выняткамі і скарачэннямі была пастаўлена ўпершыню 17 верасня 1870 года на сцэне Марыінскага тэатра артыстамі Александрынскага тэатра[1].

Трагедыя азнамянавала поўны адыход Пушкіна ад рамантызму з яго героікай да рэалістычнага ўвасаблення вобразаў персанажаў. Тым не менш, у лісце да П. А. Вяземскага ад 13 ліпеня 1825 года з Міхайлаўскага ў Царскае Сяло Пушкін называе свой твор «романтической трагедией», як мяркуе І. Семянко, «прежде всего за свободу изобретения, решительное ниспровержение канонов классической драматургии»[2].

Зноскі

  1. Театральная энциклопедия
  2. Пушкин А. С. Собрание сочинений. В 10-ти томах. — М.: Художественная литература, 1977. — Т. 9. Письма 1815—1830 годов. Примечания И. Семенко. — С. 157, 422. — 500 000 экз.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya