Яўген Антонавіч Сідаровіч
Яўген Антонавіч Сідаровіч (10 сакавіка 1928, Беразіно, Мінская вобласць — 25 студзеня 2017) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, экалогіі, інтрадукцыі раслін і ахове навакольнага асяроддзя. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1978). БіяграфіяСкончыў Мінскі тэхналагічны інстытут (1952). З 1965 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (ад 1971 намеснік дырэктара, ад 1976 дырэктар, з 1997 загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па тэарэтычных асновах эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення. Выявіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць раслінных комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу хвойных экасістэм. УзнагародыТворы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia