Яўген Германавіч Пятроў
Яўген Германавіч Пятро́ў (19 сакавіка 1939, Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць, БССР — 27 жніўня 2001) — беларускі вучоны ў галіне экалагічнай фітацэналогіі[1]. Доктар біялагічных навук (1983), прафесар, віцэ-прэзідэнт Беларускага батанічнага таварыства, член экспертнага савета. БіяграфіяНарадзіўся 19 сакавіка 1939 года ў горадзе Буда-Кашалёва. У 1957 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум, а ў 1962 г. — Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1971 года на старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. З 1994 года прафесар кафедры лесаводства Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Памёр 27 жніўня 2001 года[2]. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся вывучэннем ролі воднага фактара пры фарміраванні расліннасці лясоў, эколага-біялагічных фітацэнозаў на глебах грунтавога і атмасфернага ўвільгатнення. Сярод апублікаваных прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia