Яўген Паўлавіч Плужнік
Яўген Паўлавіч Плужнік (укр.: Євген Павлович Плужник; 14 (26) снежня 1898, Канцяміраўка, Варонежская губерня, Расійская імперыя — 2 лютага 1936, Салаўкі, РСФСР, СССР) — украінскі паэт, драматург, перакладчык. Ахвяра сталінскага тэрору. БіяграфіяНарадзіўся ў слабадзе Канцяміраўка Багучарскага павета Варонежскай губерні (Усходняя Слабажаншчына). Ягоны бацька — выхадзец з Палтавы. Некаторы час вучыўся ў Варонежскай гімназіі (выключаны за ўдзел у нелегальных гуртках), пазней — у Растове-на-Доне, Баброве (Варонежчына). У 1918 годзе сям’я пераязджае ў Палтаўскую губерню, дзе Яўген Плужнік працуе настаўнікам мовы і літаратуры. З 1920 году вучыўся ў Кіеўскім заатэхнічным інстытуце, дзе працаваў сястрын муж; навучанне пакінуў, каб стаць акцёрам. З 1921 году паэт навучаўся ў Кіеўскім музычна-драматычным інстытуце імя Мікалая Лысенкі, дзе вучыўся ў вядомага тады прафесара Уладзіміра Сладкапеўцава разам з В. Страявым і В. Асеевай. Не зважаючы на поспехі ў інстытуце, ён вымушаны кінуць вучобу праз сухоты. З 1924 года становіцца актыўным удзельнікам арганізацыі «Ланка». У 1926 году хвароба абвастрылася, аднак паэт выжыў («Ты ведаеш, калі вельмі захацець, можна і не памерці …»). Лячэнне праходзіў у Ворзеле, пасля лячыўся двойчы на год у Крыму або на Каўказе. З 1923 года Яўген працаваў у рэдакцыях перакладчыкам, а вечарамі працягваў самаадукацыю і пісаў вершы. 4 снежня 1934 арыштаваны НКВД. Абвінавачаны ў прыналежнасці да нацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі. У 1935 годзе выязной Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда разам з Г. Эпікам, М. Кулішом, В. Падмагільным, А. Кавінькам ды іншымі прысуджаны да расстрэлу. Пазней прысуд змянілі на доўгае лагернае заключэнне на Салаўках, дзе ён памёр ад сухот. Яго апошнімі словамі была фраза «Я ўмыюся, успомню Дняпро і памру». Пахаваны на лагерным могілках. Магіла не захавалася. Рэабілітаваны ў жніўні 1956 года. Умоўная магіла — на Байкавых могілках у Кіеве, 9 ўчастак. Літаратурная дзейнасцьСям’яПамяцьЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia