Яўген Пятровіч Васілёнак
Яўген Пятровіч Васілёнак (26 снежня 1917, Орша — 23 верасня 1973) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1943—1945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1945—1948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок », у 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман»[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г. ТворчасцьУ друку спачатку апублікаваў вершы (1935[1]), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт»[1]. У сваіх творах апісвае чалавека як псіхалагічны феномен гэтага свету, са сваімі ўнікальнымі асаблівасцямі, інтарэсамі і поглядамі. Бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia