Яўген Сцяпанавіч Рамановіч
Яўген Сцяпанавіч Рамановіч (21 студзеня 1905, Мінск — 25 лютага 1979, там жа) — беларускі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец. Заслужаны артыст БССР (1944). БіяграфіяУ 1922—1924 навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адначасова з вучобай пачаў працаваць акцёрам (1922—1931) ў Мінскім гарадскім тэатры (пасля 1-й Беларускі тэатр, а цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), якому прысвяціў больш за 25 гадоў. У 1931—1948 г. — загадчык літаратурнай часткі тэатра. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года. Памёр 25 лютага 1979 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1]. ДраматургіяЯ. С. Рамановіч — аўтар п'ес:
П'есы Раманавіча, прысвечаныя фарміраванню характару ў працэсе сацыялістычнай стваральнай працы, перавыхаванню старой інтэлігенцыі, якая становіцца ў шэрагі будаўнікоў новага жыцця, барацьбе беларускіх партызан супраць фашысцкіх акупантаў, ішлі на сцэнах тэатраў РСФСР і УССР. ЛібрэтаЯ. Рамановічу належаць оперныя і балетныя лібрэта:
Займаўся даследаваннямі гісторыі беларускага тэатра. Выбраная бібліяграфіяАўтар кніг пра Тэатр імя Янкі Купалы — «Першы тэатр» (1946), пра творчасць Барыса Платонава — «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў» (1954), «Людзі і маскі» (1977), артыкулаў пра тэатральнае мастацтва БССР. У 1974 годзе выдаў зборнік успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Знаёмыя сілуэты». Пераклаў на беларускую мову п'есы класікаў Максіма Горкага, Льва Талстога, Аляксандра Астроўскага, Канстанціна Транёва , Аляксандра Афінагенава , Аляксандра Карнейчука . Памяць
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia