Барыс Віктаравіч Платонаў
Барыс Віктаравіч Плато́наў[2] (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны педагог, Народны артыст БССР (1946), Народны артыст СССР (1948). Біяграфічныя звесткіНарадзіўся 24 ліпеня (6 жніўня) 1903 года ў Мінску. У гады Грамадзянскай вайны добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[3]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск. З 1920 года працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961—1963 гадах — мастацкі кіраўнік). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у складзе франтавой тэатральнай брыгады[3]. З 1965 года — загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Муж І. Ф. Ждановіч, народнай артысткі Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—6-га скліканняў. Памёр 15 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ТворчасцьАкцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю. Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзіна), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш. Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965). Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці[4]. Узнагароды
Ушанаванне памяці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia