Яўген Фраімавіч Яснагародскі
Яўген Фраімавіч Яснагародскі (15 кастрычніка 1937, пас. Вышчэальчэдаіў, Мурованакурылівецкі раён, Вінніцкая вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у Ташкенце ў 1960 г. Працаваў архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Ташдзіпрагандлі. З 1971 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Ташкенце. Творчасць![]() Удзельнічаў у праектаванні грамадска-гандлёвага цэнтра жылога раёна, рэстарана на 600 пасадачных месцаў у Ташкенце, серыі буйнапанэльных жылых дамоў для Ташкента. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: будынкі фізіка-тэхнічнага інстытута (1977) і НДІмікрабіялогіі АН БССР у Мінску, рэканструкцыя кінатэатра «Перамога» ў Оршы. УзнагародыУзнагароджаны медалём, дыпломам III ступені на Усесаюзным аглядзе творчасці маладых архітэктараў за праект дзіцячага садка-ясляў на 140 месцаў (1962). Сям’яУ шлюбе з архітэктарам Наталляй Яснагародскай. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia