Яўсей Рыгоравіч Трафімаў
Яўсей Рыгоравіч Трафімаў (15 лютага 1886 Хатоўня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — 20 сакавіка 1970, Ленінград) — беларускі палітычны дзеяч. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. БіяграфіяНарадзіўся 15 лютага 1886 года ў в. Хатоўня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’і[1]. У час Польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў — загадчык інструктарска-арганізацыйнага аддзелу Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Уваходзіў у Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, адкуль быў выключаны з-за адмовы падпісаць Дэкларацыю аб другім абвяшэчнні БССР. Пасля працаваў у кааперацыі, у 1924—1930 гадах — кіраўнік крэдытна-планавага аддзелу Беларускага сельгасбанка. Быў членам праўлення Беларускага сельгасбанка[2]. 12 ліпеня 1930 года арыштаваны па справе «Саюзу вызвалення Беларусі». Асуджаны 10 красавіка 1931 года калегіяй АДПУ за шкодніцтва, за антысавецкую агітацыю паводле артыкулаў 58-4, 7, 10, 11 Крымінальнага кодэкса РСФСР, высланы на 5 гадоў у г. Сарапул Вотскай аўтаномнай вобласці РСФСР (цяпер — Удмурція)[3]. Пасля сканчэння тэрміна высылкі жыў у Іркуцку, працаваў у банку. Рэабілітаваны 18 верасня 1960 года Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР[3]. Асабовая справа Я. Р. Трафімава захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі (справа 20951-с)[2]. З 1961 года жыў у Ленінградзе. Памёр 20 сакавіка 1970 года[1] ў Ленінградзе. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia