Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў
Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (фон Барангоф) (руск.: Баранов, Евстафий Евстафьевич; 20 верасня 1790[2] — 9 красавіка 1845[2], Магілёў) — генерал-лейтэнант, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў і здушэння паўстання 1831 года. БіяграфіяНарадзіўся ў 1790 годзе. Паходзіў з старадаўняга рускага дваранскага роду Баранавых, частка якога ў XVI стагоддзі перасялілася ў Прыбалтыку і там зусім анямечылася, запісаны ў дваранскія кнігі Эстляндскай губерні, Яўстафій Яўстаф’евіч быў евангелічна-лютэранскага веравызнання. На вайсковую службу пайшоў у 1806 годзе прапаршчыкам у армейскія егерскія палкі. Браў удзел у руска-французскай вайне 1812 года і наступных Замежных паходах 1813 і 1814 гадоў. Пасля завяршэння Напалеонаўскіх войнаў працягнуў службу ў армейскай пяхоце і ў 1824 годзе быў узведзены ў палкоўнікі. 19 снежня 1829 года за беззаганную выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 4336 паводле кавалерскага спісу Грыгаровіча — Сцяпанава). Узведзены 6 снежня 1830 года ў генерал-маёры, Баранаў у наступным годзе ўдзельнічаў у здушэнні паўстанні 1830 года. 25 чэрвеня 1831 года быў узнагароджаны залатой шпагай з надпісам «За адвагу» і алмазнымі аздабленнямі. Пасля займаў пасаду камандуючага 2-й пяхотнай дывізіяй, а 6 снежня 1840 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з прызначэннем начальнікам 11-й пяхотнай дывізіі[3]. ![]() Памёр, займаючы апошнюю пасаду; выключаны са спісаў памерлым Найвышэйшым загадам аб чынах ваенных ад 9 мая 1845 года[4]. Пахаваны ў Магілёве на Васкрасенскіх могілках. Узнагароды[5]
Сям’яБаранаў у шлюбе са сваёй далёкай сваячкай Жанетай Ягораўнай з Баранавых, іх дзеці: Аляксандр (генерал-лейтэнант, герой Каўказскіх і Туркестанскіх паходаў) і Мікалай (генерал-лейтэнант, камандзір лейб-гвардыі 2-га стралковага батальёна). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia