Яўстах Каятан Сапега
Яўстах-Каятан Сапега (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай. БіяграфіяУ маладосці служыў у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім правадаўстве. Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі. У 1830—1831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання — у эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia