Яўстах Рдултоўскі
Яўстах Рдултоўскі (1824—1902) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), апошні з роду ўладальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове. Паходжанне і сям’яНалежаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1]. Яўстах Рдултоўскі нарадзіўся ў 1824 г. у сям’і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай. Тэрэза Рдултоўская была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[1]. Яўстах Рдултоўскі меў таксама брата Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804—1869) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі. Яўстах Рдултоўскі ажаніўся з Мальвінай Кунцэвіч. Ад жонкі Яўстах Рдултоўскі меў пяць дзяцей, якія былі ахрышчаны ў каталіцтва[2]:
Муж яго дачкі Людвікі — Яўген Рдултоўскі (1839—1911) — стаў удзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і быў высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернуўся дамоў па царскай амністыі[2]. АдукацыяСкончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)[5]. Маёнтак![]() Яўстах Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі вялізную латыфундыю — маёнтак маёнтак Сноў (Верхні Сноў, Ніжні Сноў, Адахоўшчына, Селявічы, Карчы і інш.) і таксама раскошны сноўскім палацам у Слуцкім павеце Мінскай губерні[5]. У 1854 г. большая частка маёнтка Сноў (2672 дзесяцін зямлі і лесу) разам са сноўскім палацам перайшла ад Яўстаха Рдултоўскага ва ўласнасць барона Густава Гарцінга (1819—1879)[5]. Паводле сямейнага падання Яўстах Рдултоўскі маёнтак Сноў прайграў у карты барону Густаву Гарцінгу[2]. Пасля сваёй смерці пакінуў дзецям толькі тры фальваркі са сваёй былой латыфундыі — Адахаўшчына, Сялявічы, Карчы ў Слуцкім павеце Мінскай губерні[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia