Казімір Рдултоўскі
Казімір Рдултоўскі (1785 — 1855[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), навагрудскі павятовы маршалак (1811—1814). Заснавальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове[2]. Паходжанне і сям’яНалежаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Казімір Рдултоўскі нарадзіўся ў 1785 г. у шляхецкай каталіцкай сям’і Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і графіні Францішкі Ржавускай. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (паводле слоў Паўла Рдултоўскага (нар. 1902 г.), каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[3]. Па маці Казімір Рдултоўскі прыходзіўся праўнукам князю Міхалу Казіміру Радзівілу «Рыбаньку»[1]. Бацька Казіміра — Ян Хрызастом Рдултоўскі — быў жанаты тройчы: з Брыгідай Статкевіч, з Канстанцыяй Булгарын і графіняй Францішкай Ржавускай[4]. Сам Казімір Рдултоўскі ажаніўся са сваёй зводнай сястрой — Тэрэзай Рдултоўскай, якая была дачкой Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і яго жонкі Канстанцыі Булгарын. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[4]. Падобны шлюб выклікаў вялікі ажыятаж сярод дваран Мінскай губерні[4]. Гэты саюз, нягледзячы на плёткі, апынуўся шчаслівым. Сенсацыйны шлюб нават не адбіўся на службовай кар’еры Казіміра[1]. Ад жонкі Казімір Рдултоўскі меў чатырох дзяцей[5]:
Яго маці Францішка Ржавуская пасля смерці мужа (Яна Хрызастома Рдултоўскага) паўторна выйшла замуж за Францішка Абуховіча, мінскага кашталяна. АдукацыяЗ ранніх гадоў жыў і вучыўся ў Англіі. У Оксфардзе ён атрымаў званне доктара філасофіі[4]. МаёнтакПасля смерці бацькі Яна Хрызастома ў 1791 г. увядзенне Казіміра ў маёмасную спадчыну бацькі адбылося ў 1803 г. Адносіўся да латыфундыстаў, бо меў ва ўласнасці вялізныя маёнткі Сноў, Чэрніхава (фальваркі Верхні Чэрніхаў, Ніжні Чэрніхаў, Трасцянец), Ястрамбель (Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы і інш.), Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы)[6]. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны (лес і 2388 дзесяціны пашні)[7]. Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю[7][8]. Служба і ўзнагародыУ 1803 г. Казімір Рдултоўскі быў прыняты ў склад братоў-воінаў Расійскага каталіцкага прыёрства[1]. Мальтанскі кавалер крыжа святога Іаана Іерусалімскага (1804)[1]. У 1811 і 1813 г. дваране Навагрудскага павета абіралі Казіміра Рдултоўскага на пасаду навагрудскага павятовага маршалка (1811—1814). Гаспадарчая і грамадская дзейнасць![]() ![]() У 1811 г. Казімір пасяліўся ў Снове, дзе заклаў сад і пачаў будаўніцтва раскошнага сноўскага палаца па праекце віленскага архітэктара Браніслава Тычэцкага[9]. У палацы кіпела свецкае жыццё. Тут Казімір прымаў знакамітых персон. Вядома, што ў яго ў гасцях пабываў брат Напалеона Банапарта Еранім. Акрамя будаўніцтва гэтай рэзідэнцыі Казімір Рдултоўскі праславіўся таксама поспехамі ў сельскай гаспадарцы, агародніцтве, развіцці сноўской прамысловасці — пры ім у Снове была пабудавана вялікая суконная фабрыка, чым на той момант маглі пахваліцца нямногія багатыя сядзібы[4][10]. У 1836 г. па загадзе Казіміра Рдултоўскага ў Снове пабудавалі каменны храм, асвячоны ў гонар усё Першавярхоўных апосталаў, які пазней, у 1893 г., быў рэканструяваны і пераасвечаны ў праваслаўны храм Святых Касьмы і Даміяна[10]. У культурыУ п’есе «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага (1949) Казімір Рдултоўскі з’яўляецца адным з герояў[11]. У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (1949, Варшава[12]) яго ролю выконваў Чэслаў Каліноўскі, у пастаноўцы Віляма Хажыцы (1949, Познань[13]) — Тадэвуш Хмялеўскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[14]) — Вацлаў Навакоўскі , у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (1969, Тэатр польскага радыё[11]) — Уладзіслаў Ханьча і Ян Кёхер . Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia