1-я Грамадзянская вуліца (Гомель)
1-я Грамадзянская вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад 1-га завулка Крупскай да чыгуначнай каляіны паблізу гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыву №1 Чыгуначнага раёна (вуліца Малайчука)[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. Сфармавалася ў 1950-я гг. на адным з калгасных палёў. У краязнаўчай літаратуры згадваецца імя першага яе пасяленца — Максім Яўцехавіч Голубеў — ранейшага жыхара суседняга пасёлка Чырвоны Кастрычнік. Пачаткова вуліца называлася ў гонар савецкага лётчыка В. П. Чкалава. З 1957 г. ў сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля атрымала назву Грамадзянская[2]. З 2013 г. — 1-я Грамадзянская[3]. ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia