Чырвоны Кастрычнік (жылы раён)Чырвоны Кастрычнік (або Красны Акцябр) — жылы масіў у паўночнай частцы Гомеля, адміністрацыйна прыналежыць да Чыгуначнага раёна. У межах Гомеля з 1972 г., да гэтага — пасёлак Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1][2][3]. На момант далучэння да горада пражывала 1 тыс. чалавек. Асноўная вуліца — Лепяшынскага. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. Да яго абшараў адносіцца і прамысловая зона, у якой, станам на 1991 г., месціліся выданне абкаму КПБ, заводы радыё-тэхнічнага аснашчэння і «Карал»[1]. Як пасёлак стаў фарміравацца на мяжы 1920-х — 1930-х гадоў. Па ўспамінах старажылаў у 1933 г. тут было ўсяго 5 дамоў. Палявая мясцовасць тут чаргавалася з асобнымі балотцамі і азярцамі, частку якіх з цягам часу асушылі і засыпалі[4]. Краязнавец А. Рогалеў беспадстаўна сцвярджае, што назва гэтага пасёлка была перанесена і на забудову ў канцы вуліцы Савецкай[5], што выглядае крайне малаверагодным, бо гомельскі Чырвоны Кастрычнік (ранейшы Земпасад) існаваў пад такой назвай, прынамсі, з сярэдзіны 1920-х гадоў, а жылых памяшканняў станам на 1927 г. у ім налічвалася 125[6]. Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, нацысцкія акупанты расстралялі двух жыхароў Чырвонага Кастрычніка: у лістападзе 1941 г. быў расстраляны Васіль Васілевіч Краўцоў (1897 года нараджэння), а ў сакавіку 1943 г. — Аляксандр Сяргеевіч Ягадкін (1928 года нараджэння)[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia