1000 беларускіх рублёў

1000 беларускіх рублёў
Намінал 1 000 Br
Шырыня 150 міліметр
Вышыня 74 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Рэверс

1000 рублёў (тысяча рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1993 па 2017 год.

Гісторыя

1993

3 лістапада 1993 года ў абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 1000 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску, на адваротным баку — герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 гэта банкнота была выведзена з абарачэння[1].

1000 рублёў узору 1993. Пярэдні бок.
1000 рублёў узору 1993. Адваротны бок.

1998

16 верасня 1998 з’явілася 1000-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску. На адваротным баку на месцы, дзе ў папярэднім дызайне знаходзіўся герб «Пагоня», размяшчалася лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 гэта банкнота была выведзена з абарачэння[2].

1000 рублёў узору 1998. Пярэдні бок.
1000 рублёў узору 1998. Адваротны бок.

2000

1 студзеня 2000 Нацыянальны банк увёў банкноту наміналам 1000 рублёў новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску. На адваротным баку — фрагмент карціны Івана Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі». У параўнанні з папярэдняй банкнотай у гэтай з'явіліся дадатковыя элементы абароны: ахоўная нітка, схаваная выява, люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых промнях і інш. На купюры таксама размясцілі паметку для людзей з аслабленым зрокам. 1 студзеня 2017 банкнота была выведзена з абарачэння[3].

1000 рублёў узору 2000. Пярэдні бок.
1000 рублёў узору 2000. Адваротны бок.

2011

15 сакавіка 2011 у абарачэнне была ўведзена 1000-рублёвая банкнота новага ўзору. Яна нязначна адрознівалася ад папярэдняй, у асноўным размяшчэннем ахоўных элементаў на ёй. Пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 банкнота была выведзена з абарачэння[4]. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета наміналам 10 капеек.

1000 рублёў узору 2011. Пярэдні бок.
1000 рублёў узору 2011. Адваротны бок.

Гл. таксама

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya