13-ы партызанскі атрад

12-ы партызанскі атрад
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
 РСФСР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць»
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 17 партызан (12.08.1942)
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • Дз. К. Рыбакоў;
  • К. І. Новікаў

13-ы партызанскі атрадсавецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай абласцей.

Камандаванне

Камандзіры

  • Дз. К. Рыбакоў;
  • К. І. Новікаў.

Камісары

  • К. І. Новікаў;
  • І. А. Яцына;
  • А. Я. Драздоў;
  • І. М. Рэкрут.

Гісторыя

У маі 1942 года у Мажайску быў створаны атрад «Качубея» (з кастрычніка меў назву «Перамога»). 12 жніўня 1942 года атрад (17 партызан) быў накіраваны ў нямецкі тыл, з верасня таго ж года ўваходзіў у склад брыгады «Аляксея». У лютым 1943 года атрад быў вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ў Смаленскую вобласць. У кастрычніку быў аператыўна падпарадкаваны партызанскаму палку «Трынаццаць», у кастрычніку ўвайшоў у яго склад. З 1 чэрвеня 1944 года — 13-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».

Партызаны ў жніўні — снежні 1942 года на чыгуначным участку ВіцебскРудня падарвалі 17 эшалонаў. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначных участках ОршаКрычаў, Магілёў — Крычаў удзельнічалі ў аперацыях «рэйкавая вайна». У сакавіку 1943 года ў Касплянскім і Манастыршчынскім, у кастрычніку у Прапойскім і Быхаўскім, у лютым 1944 года ў Бялыніцкім раёнах вялі баі з карнікамі. 29 чэрвеня 1944 года атрад злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану П. А. Галецкаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

  • 13-ы партызанскі атрад // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 457-458. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya