14-я Цемналеская партызанская брыгада
14-я Цемналеская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года ў Клічаўскім раёне, у складзе 128-га (арганізаваны ў снежні 1941 года) і 129-га атрадаў. У маі была перадыслацыравана ў паўднёвыя раёны Магілёўскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага і Кармянскага раёнаў. 1 кастрычніка 1943 года брыгада (1065 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны 128-га атрада ў сакавіку і верасні 1942 года ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў ў гарадскім пасёлку Клічаў і вёсцы Выдрыца. Вялі баі з карнікамі, у тым ліку каля вёсак Развадава (красавік 1942), Суша (май 1942) Клічаўскага раёна. Праводзілі аперацыі на чыгунцы Мінск — Масква каля станцый Крупкі, Слаўнае. Партызаны брыгады наносілі ўдары па чыгунках Магілёў — Крычаў, Орша — Крычаў. 3 жніўня на ўчастку Магілёў — Рэста падарвалі 1,1 тысячу рэек. Пры злучэнні з Чырвонай Арміяй разбілі гарнізоны ў вёсках Студзянец, Салабута, Касцюкоўка Кармянскага раёна, з баямі пераправіліся цераз раку Сож. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia