15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (15-я абрСпП) — фарміраванне ГРУ ГШ УС СССР. У гады Афганскай вайны 1979—1989 гг. уваходзіла ў склад АКСВА. Пасля распаду СССР перайшло ва Узброеныя сілы Узбекістана, дзе з прычыны рэарганізацыі пераўтворана ў 15-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (15-я адшбр). ГісторыяСавецкі перыядСфарміравана 1 студзеня 1963 г. дырэктывай Генштаба №140104 ад 5 лютага 1962 г. Дыслакавалася ў г. Чырчык, Узбекская ССР. Падпарадкоўвалася штабу ТуркВА (у 1969—1975 гг. — штабу САВА)[1]. У 1960-я—1970-я гг. брыгада прымала ўдзел у каранцінных мерапрыемствах падчас эпідэмій халеры ў Каракалпакіі (1965 г.) і Астраханскай вобласці (1970 г.), чорнай воспы ў Аральску (1971 г.), ліквідацыі наступстваў землетрасення ў Ташкенце (1966 г.). З 1979 г. падраздзяленні брыгады ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане, 154-ы асобны атрад СпП удзельнічаў у захопе палаца Х. Аміна. У сакавіку 1985—жніўні 1988 г. упраўленне брыгады, атрад спецрадыёвязі і службы дыслакаваліся ў г.Джэлалабад, ДРА[1]. У перыяд з мая 1988[2] па люты 1989 г.[3] падраздзяленні брыгады былі выведзены з Афганістана. На мяжы 80-х і 90-х фарміраванне ўдзельнічае ў падаўленні хваляванняў у Азербайджанскай ССР. У прыватнасці, брыгада задзейнічана ў ходзе Бакінскіх падзей і ў навядзенні парадку ў зоне Карабахскага канфлікту. Статус у пачатку 90-хПасля распаду СССР былыя рэспублікі пачалі дзяліць паміж сабой яго вайсковую спадчыну. Калі стала вядома, што 15-ю брыгаду перадаюць у вядзенне незалежнага Узбекістана, то ў падраздзяленні паўстала абурэнне. Раз’юшаныя афіцэры, сярод якіх значную частку складалі этнічныя рускія, пачалі выказваць самыя радыкальныя прапановы, уключаючы бунт і марш у Расію на ўласнай бранятэхніцы[4]. Камандаванне брыгады здолела вымавіць права для сваіх падначаленых перавесціся ў расійскую армію. Аднак для гэтага яно павінна была аказаць садзейнічанне ў барацьбе з ісламістамі на тэрыторыі Узбекістана і Таджыкістана. Кіраўніцтва 15-й брыгады здолела дамовіцца і з расійскімі, і з узбекскімі ўладамі, і пераканаць палітыкаў у тым, што падраздзяленню неабходная для стабілізацыі абстаноўкі. Фарміраванне атрымала нябачаную для арміі ступень аўтаноміі і фактычна кіравалася ўласным афіцэрскім сходам. Ад вайскоўцаў нават не запатрабавалі прымаць прысягу Узбекістану[4]. Постсавецкі перыяд1 ліпеня 1992 г. 15-я брыгада пераходзіць у склад Узброеных Сіл Узбекістана. Ужо ў жніўні падраздзяленне бярэ ўдзел у вызваленні ўзбекскага вострава Арал-Пайгамбар на рацэ Амудар’я, захопленага афганскімі маджахедамі. Аперацыя праводзілася з адначасовай высадкай верталётнага дэсанту і высадкай з катэраў памежнай флатыліі 22-й асобнай брыгады вартавых караблёў[5]. У далейшым падраздзяленне задзейнічалі ў грамадзянскай вайне ў Таджыкістане[6]. У лютым 1996 г. 15-я брыгада была перафармавана ў 15-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (в/ч 64411). Пасля яна ўвайшла ў склад 2-га армейскага корпуса мабільных войскаў Міністэрства абароны Узбекістана. Пазней падраздзяленне пераведзена ў Сілы спецыяльных аперацый Узбекістана[7]. СкладУ гады Афганскай вайны ў складзе брыгады лічыліся[1]:
КіраўніцтваУ 1963—1999 гг. брыгаду ўзначальвалі[8][9]:
УзнагародыЗа мужнасць і вайсковую доблесць брыгада і яе падраздзяленні ўзнагароджваліся вымпеламі МА СССР, ганаровымі сцягамі саюзных рэспублік і ўрада Афганістана[3]. Так, напрыклад, падраздзяленне атрымала ордэн Чырвонага Сцяга[2]. За Афганскую вайну больш за 4 тысячы салдат і афіцэраў брыгады ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Чацвёра байцоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза[3]:
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia