334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння
334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння — ваеннае фарміраванне УС СССР. Створана на базе 5-й брыгады СпП, але большы час з’яўлялася часткай 15-й брыгады СпП. Атрад удзельнічаў у Афганскай вайне, дзе стаў самай мабільнай і баяздольнай адзінкай АКСВА[1]. Быў першым падраздзяленнем, якое пакінула зону канфлікту ў рамках вываду савецкага кантынгенту ў 1988—1989 гадах[2]. СтварэннеДа пачатку 1984 года кіраўніцтва УС СССР прымае рашэнне аб стварэнні прыгранічнай зоны «Заслона» , мэтай якой стала знішчэнне караванаў, што забяспечвалі афганскіх маджахедаў зброяй і боепрыпасамі з Пакістана і Ірана. Для правядзення аперацыі ў зону баявых дзеянняў уводзяцца 2 асобныя брыгады спецыяльнага прызначэння (15-я і 22-я ). Задачай іх з’яўлялася блакаванне караванных шляхоў на вялікім участку ў памежжы ля афгана-пакістанскай мяжы і часткова ў паўднёвай частцы афгана-іранскай мяжы. Для гэтага брыгады былі раззасяроджаны асобнымі атрадамі (батальёнамі) па прыгранічных правінцыях[3]. Адным з такіх стаў 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння ГРУ, сфармаваны на падставе дырэктывы Генеральнага Штаба УС СССР ад 7 снежня 1984 года. Фарміраванне падраздзялення ажыццяўлялася з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года на базе 5-й асобнай брыгады спецназа ў горадзе Мар’іна Горка. У склад падраздзялення ўвайшлі вайскоўцы з Беларускай, Ленінградскай, Далёкаўсходняй, Прыкарпатскай і Сярэднеазіяцкай ваенных акругаў. Пасля завяршэння камплектацыі атрад быў перададзены ў склад Туркестанскай ВА (горад Чырчык, Ташкенцкая вобласць, Узбекская ССР)[1]. АфганістанУ перыяд з 17 па 29 сакавіка 1985 года атрад перадыслакаваны ў Асадабад (правінцыя Кунар, Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан)[1]. Для захавання сакрэтнасці ён маскіраваўся пад 5-ы асобны мотастралковы батальён[4]. Лагер фарміравання знаходзіўся ў цясніне, па якой працякала рака. Базу, размешчаную на астраўку, маджахеды неаднаразова абстрэльвалі з бліжэйшых гор[5]. Аб дзейнасці байцоў 334-га ўдзельнік канфлікту Сяргей Казлоў адзначыў наступнае[5]:
За час сваёй місіі ў рэгіёне падраздзяленне знішчыла амаль усе аб’екты праціўніка. Вайскоўцамі здзейснена больш за 250 баявых выхадаў. Пры гэтым знішчаны 2851 мяцежнік і вялікая колькасць узбраенняў. Каля 20 лідараў паўстанцаў трапілі ў палон[1]. Уласныя страты склалі 104[6]—105[7] чалавекі забітымі, цяжка параненымі — 124, лёгка параненымі — 196[8]. Самым крывавым стаў бой 21 красавіка 1985 года ў Мараварскай цясніне , калі загінулі 29 спецназаўцаў. 15 мая 1988 года атрад пакінуў Афганістан і вярнуўся ў Мар’іну Горку[1]. КамандзірыПадчас удзелу ў замежнай кампаніі атрад узначальвалі[1]:
Постсавецкі перыяд6 красавіка 2011 года выдавецтва «Камсамольская праўда» выпусціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяннях у Лівіі на баку прыхільнікаў Муамара Кадафі беларускіх ваенных саветнікаў. У прыватнасці, рэдакцыя пісала[9]:
Праз некалькі месяцаў паўстанцы ўзялі ў палон Вячаслава Качура, былога начальніка штаба 334-га атрада[10]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia