20 000 лье пад вадой
«Дваццаць тысяч лье пад вадой» (у перакладзе С. Грахоўскага «80 000 кіламетраў пад вадой») — класічны навукова-фантастычны раман Жуля Верна, упершыню апублікаваны з 20 сакавіка 1869 па 20 чэрвеня 1870 года ў часопісе «Magasin d'éducation et de récréation», што выдаваўся П’ер-Жулем Этцелем у Парыжы і які выйшаў асобным выданнем у 1870 годзе. Раман апавядае пра прыгоды капітана Нэма на пабудаванай ім падводнай лодцы «Наўтылус» — тэхналагічным цудзе апісванага часу. Аповед вядзецца ад першай асобы, са слоў прафесара Музея натуральнай гісторыі П’ера Аранакса, аднаго з выпадковых пасажыраў гэтай субмарыны. НазваНазва рамана паказвае на адлегласць, пройдзеную пад паверхняй мора, а не на глыбіню апускання, бо 20 000 (марскіх) метрычных льё — гэта больш за 110 тысяч кіламетраў, больш за 2 даўжыні экватараў Зямлі. Найбольшая глыбіня, якая згадваецца ў кнізе, — 4 лье (гэта значыць амаль 20 км: амаль у два разы глыбей за Марыянскую ўпадзіну, самае глыбокае месца ў свеце). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia