Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасня 1913, в. Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). БіяграфіяНарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск[2]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. АрыштАрыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Магчыма, колькі часу знаходзіўся ва Унжэнскім лагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае ). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949). У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабовая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2]. Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3]. ТворчасцьДэбютаваў вершам у 1926 годзе[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[2], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972). Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[2]. Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікамі[4][5]. Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[2]. Выступаў і як публіцыст[2]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991). Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[2]. Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна » А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне » Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько , М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі , М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална, М. Стэльмаха[6], Б. Сцепанюка[6] і іншых паэтаў. Узнагароды
Ушанаванне памяціСяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у Глуску[7]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia