3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння
3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў МУС РБ. ГісторыяУ лістападзе 1989 года ў Мінску была створана вучэнбная рота спецыяльнага прызначэння[1]. У студзені 1993 года вучэбная рота спецыяльнага прызначэння была пераўтворана ў 5-ы асобны Чырванасцяжны батальён спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў. У лістападзе 1994-га года, у сувязі з перападпарадкаваннем Міністэрству ўнутраных спраў і перадачай у склад унутраных войскаў часткі падраздзяленняў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізі, 5 батальён спецыяльнага прызначэння быў пераўтвораны ў 3-ю асобную Чырванасцяжную брыгаду аператыўнага прызначэння Ўнутраных войскаў МУС. 13 кастрычніка 2006 года ўказам прэзідэнта 3-я асобная Чырванасцяжная брыгада аператыўнага прызначэння была перайменавана ў 3-ю асобную Чырванасцяжную брыгаду спецыяльнага прызначэння Ўнутраных войскаў[2]. Пратэсты 2020 годаПадраздзяленне брала ўдзел у задушэнні беларускіх пратэстаў у 2020—2021 гадах. За некалькі дзён да пачатку пратэстаў Аляксандр Лукашэнка наведаў вайсковую часць з мэтай праверкі сістэмы бяспекі[3]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia