3 беларускія рублі

3 рублі
Краіна  Беларусь
Намінал 3 рублі
Шырыня 105 міліметр
Вышыня 53 міліметр
Дата друку 1992
Аверс
Аверс
Малюнак аверса Пярэдні бок банкнота наміналам трох рублёў узору 1992 года
Рэверс
Рэверс
Малюнак рэверса Адваротны бок банкнота наміналам трох рублёў узору 1992 года

3 рублі (тры рублі) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2001 год.

Гісторыя

3 беларускія рублі ўзору 1992 года

Банкнот наміналам 3 беларускія рублі ўведзены ў абарачэнне 25 мая 1992 года. На пярэднім баку банкнота размяшчалася выява баброў, на адваротным — выява Дзяржаўнага гербаПагоні») і лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 студзеня 2001 года[1].

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў памаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[2][3].

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 3 беларускія рублі трэба было аддаць 30 савецкіх.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya