1 беларускі рубель (банкнота)

1 беларускі рубель
Краіна
Намінал 1 Br
Шырыня 110 міліметр
Вышыня 60 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Рэверс

1 рубель (адзін рубель) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2003 год.

Гісторыя

1992

25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 1 рубель. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак зайца, які бяжыць. Дзякуючы гэтаму першыя беларускія рублі атрымалі народную назву «зайчыкі». Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[1][2].

На адваротным баку купюры размяшчаўся герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння[3].

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 1 беларускі рубель трэба было аддаць 10 савецкіх.

1 рубель узору 1992. Пярэдні бок.
1 рубель узору 1992. Адваротны бок.

2000

1 студзеня 2000 у абарачэнне была ўведзена купюра наміналам у 1 рубель новага ўзору. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На адваротным баку купюры на месцы, дзе да гэтага была «Пагоня» — лічбавае абазначэнне наміналу. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2003[4].

1 рубель узору 2000. Пярэдні бок.
1 рубель узору 2000. Адваротны бок.

Гл. таксама

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya