50-я гвардзейская стралковая дывізія
50-я гвардзейская стралковая Сталінская двойчы Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія — воінскае злучэнне Узброеных Сіл СССР у Вялікай Айчыннай вайне. Дывізія ўдзельнічала ў вызваленні тэрыторыі пятнаццаці абласцей Савецкага Саюза. Прайшоўшы з баямі больш за 11 тыс. кіламетраў і пераадолеўшы шматлікія водныя перашкоды — Дон, Міус, Днепр, Заходні Буг і іншыя, яе байцы вызвалілі больш за 2 тыс. населеных пунктаў, паланілі каля 20 тыс. варожых салдат і афіцэраў, захапілі 127 танкаў, 30 самалётаў, звыш 1500 гармат і мінамётаў, больш за 2 тыс. кулямётаў. За паспяховыя баявыя дзеянні, мужнасць і адвагу каля 15 тыс. салдат, сяржантаў і афіцэраў злучэння ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. ГісторыяУ час Вялікай Айчыннай вайныСфарміравана 17 лістапада 1941 году на Паўднёва-заходнім фронце ў раёне Варонежа як 124-я стралковая дывізія (2-га фарміравання). У 1941-м пры фарміраванні дывізіі выкарыстоўвалася камандаванне 124-й сд, якая выйшла з акружэння пад Кіевам, удзельнічала ў абарончых баях на рацэ Северскі Данец паўночней Белгарада. Перыяды ўваходжання ў склад дзеючай арміі: У 1942-м падраздзяленне ўдзельнічала ў Харкаўскай бітве ў складзе 28-й арміі ПЗФ. Вяла баі на астрагожскім кірунку, удзельнічала ў Сталінградскай бітве. З 19 лістапада 1942 года дывізія наступала ў ходзе аперацыі «Уран» паўночней Сталінграда. Сумесна з іншымі дывізіямі 21-й арміі Паўднёва-заходняга фронту дывізія прарвалася ў глыбіню абарону праціўніка 3-й румынскай арміі і ўнесла значны ўклад у акружэнне ў раёне станіцы Распопінская і ў наступны імклівы разгром акружаных румынскіх войскаў. Дзве асноўныя акружаныя румынскія групоўкі на чале з дывізіённым генералам М. Ласкарам і брыгадным генералам Стэнеску капітулявалі 23 і 24 лістапада, колькасць палонных у іх складала каля 29 000 салдат і афіцэраў[1]. За ўмелыя дзеянні, мужнасць і адвагу асабістага складу ператворана ў 50-ю гвардзейскую стралковую дывізію. З 19 лістапада 1942 года па 25 люты 1943 года дывізія прайшла каля 600 кіламетраў і вызваліла больш за 140 населеных пунктаў. 2 мая 1943 года злучэнню ўручаны Гвардзейскі баявы сцяг. У 1943—1944 гг. удзельнічала ў вызваленні Левабярэжнай Украіны, Беларусі (8 ліпеня 1944 года дывізія ўдзельнічала ў вызваленні горада Баранавічы, 16—17 ліпеня горад Пружаны, 22 ліпеня вызваляла Камянец[2]) і ўсходніх раёнаў Польшчы.
Апошні бой адбыўся 12 мая 1945 года падчас разгрому рэшткаў варожых войскаў у горадзе Млада-Баляслаў. Пасля вайны![]() У жніўні 1945 года 50-я гвардзейская стралковая дывізія была перадыслакавана ў Слуцк, а ў 1946 годзе — у Брэст. Яна ўваходзіла ў склад 28-й агульнавайсковай арміі (з 1946 года — Беларускай ваеннай акругі). У верасні 1954 года 50-я гвардзейская стралковая дывізіі сумесна з 12-й гвардзейскай Мазырскай механізаванай дывізіяй у складзе войскаў 128-га Гумбіненскага стралковага корпуса былі асновай вайсковай групоўкі Тоцкіх вайсковых вучэнняў з рэальным ужываннем 40-кілатоннай атамнай авіябомбы. У ходзе падрыхтоўкі і правядзення вучэнняў у дывізіі пабывалі Маршалы Савецкага Саюза М. А. Булганін, Г. К. Жукаў, А. М. Васілеўскі, В. Д. Сакалоўскі, С. К. Цімашэнка, С. М. Будзёны, І. С. Конеў, галоўны маршал артылерыі М. М. Воранаў, маршал бранятанкавых войскаў С. І. Багданаў, маршалы авіяцыі П. Ф. Жыгараў, А. А. Новікаў, маршал артылерыі М. І. Нядзелін, адмірал флоту М. Г. Кузняцоў, маршал войскаў сувязі І. Ц. Перасыпкін, генералы арміі В. Чуйко, А. Антонаў, А. Грэчка, І. Пятроў, А. Яроменка, С. Бірузоў. Дырэктывай ад 20 мая 1957 года 50-я гвардзейская стралковая дывізія была перафармаваная ў 50-ю гвардзейская мотастралковую дывізію, захаваўшы склад палкоў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і іх нумарацыю[3]. З 16 мая 1957 года на пасаду намесніка камандзіра танкавага батальёна 148-га гвардзейскага мотастралковага палка 50-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі быў прызначаны савецкі танкіст-ас падпалкоўнік Зіновій Калабанаў, дзе служыў да звальнення ў запас 5 ліпеня 1958 года. У 1992 годзе 50-я гвардзейская мотастралковая дывізія была ператворана ў 50-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 50 амехбр выконвала стратэгічную абарончую задачу, у рэспубліцы гэта была адна з самых баяздольных вайсковых часцей. У 2001 годзе замест яе з’явілася 50-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі. Канчаткова 50 БХВТ у Брэсце была расфармавана да 1 лістапада 2006 года, усе 277 вайскоўцаў пераведзены ў іншыя часці на раўназначныя і вышэйшыя пасады. У 2003—4 гадах зброя і людзі былі перададзены ў 28 БХВТ у Баранавічах, у якой быў сфармаваны мотастралковы батальён. У 2005 годзе 28 БХВТ была перайменавана ў 50-ю Данецкую базу захоўвання ўзбраення і тэхнікі, як найбольш слаўную сваімі традыцыямі. На базе былі сфармаваны дадаткова і зенітныя артылерыйскія падраздзяленні. У 2008 годзе 50 БХВТ стала называцца 50-й асобнай механізаванай брыгадай скарочанага складу (50 амехбр). У 2011 годзе 50 амехбр была расфармавана. СкладВялікая Айчынная вайнаЗ 26.12.1942[4][5]: 148-ы гвардзейскі стралковы полк
Пасляваенны перыядНа пачатак 1991 года дывізія мела разгорнутыя па танках танкавы полк і танкавыя батальёны мотастралковых палкоў; два з мотастралковых палкоў былі на БТР, а адзін — бранятэхнікі мотастралкоў не меў. Артылерыя дывізіі была цалкам згорнута, за выключэннем рэактыўнага дывізіёна артпалка. У цэлым склад дывізіі выглядаў наступным чынам:
У складзе таксама меліся:
На 19 лістапада 1990 года 50-я гвардзейская мотастралковая дывізія мела:
Камандзіры
...
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia