Anacamptis
Anacamptis — род шматгадовых травяністых раслін, уключаны ў трыбу Orchideae сямейства Архідныя (Orchidaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая клубневая расліна 25-65 см вышынёй. Клубні суцэльныя, эліпсоідныя або яйкападобныя, амаль шарападобныя. Лісце лінейнае. Суквецце — густы, коратка-пірамідальны або яйкападобны колас 3-8 см даўжынёй[1]. Кветкі пурпурна-чырвоныя, зрэдку ружовыя ці белыя. Бакавыя вонкавыя пялёсткі калякветніка адагнутыя, няроўнабокія; сярэдні эліптычна-яйкападобны, увагнуты, разам з яйкападобнымі ўнутранымі пялёсткамі ўтварае шлем; губа пры аснове з трыма падоўжнымі грабеньчыкамі, трохлопасцевая, з амаль роўнымі лопасцямі, тупымі, сярэдняй больш вузкай даўгаватай, бакавымі даўгавата-рамбічнымі; шпора ніткападобная, доўгая, павіслая, амаль прамая, тупаватая, амаль роўная завязі, 13-15 мм даўжынёй[1]. Пылавік эліпсоідны з паралельнымі гнёздамі; дзюба маленькая, выдаецца ў выглядзе патоўшчанай пласцінкі паміж асновамі гнёздаў пылавікоў, пры аснове працягнутая ў кішэньку, якая заключае адну агульную амаль круглявую залозку, змацоўваюць ножкі палініеў. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Прыкветкі перапончатыя. АрэалВіды роду сустракаюцца ў Еўропе (Данія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Балеарскія астравы, Корсіка, Францыя, Партугалія, Сардзінія, Іспанія, Балгарыя, Албанія, Грэцыя, Італія, Крыт, Расія, Украіна, Каўказ), Афрыка (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), ад Сярэдняй да Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Туркменістан, Таджыкістан, Узбекістан, Афганістан, Іран, Ірак, Палесціна, Турцыя, Саудаўская Аравія). На тэрыторыі Украіны і Каўказа расце Anacamptis pyramidalis: у Карпатах, Расточчы, лесастэпавай частцы Украіны, у горным і паўднёвым Крыме[1], на Паўночна-Заходнім Каўказе і ў Перадкаўказзі. Ён жа сустракаецца на тэрыторыі Расіі, у Краснадарскі край. ТаксанаміяТаксанамічная схема
Спіс відаўПа даных The Plant List на 2013 год[2], у склад роду ўключаны 34 віды:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia