Ятрышнік клапаносны
Ятры́шнік клапаносны[1] (Anacamptis coriophora) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Anacamptis сямейства Архідныя (Orchidaceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—40 см. Сцябло да сярэдзіны пакрыты чатырма — васьмю лістамі з развітой ліставай пласцінкай, а вышэй лускападобнымі. Лісце вузкалінейнай або ланцэтнай формы, накіраваныя ўверх; ніжнія больш буйныя, збліжаныя ля аснавання сцябла. Суквецце — колас, густы, шматкветкавы. Кветкі з пахам лясных клапоў, з прычыны чаго гэты від ятрышніка атрымаў сваю відавую назву. Лісточкі калякветніка, якія ўтвараюць шлем, бура-пурпурныя з зялёнымі жылкамі, ля аснавання зрастаюцца. Губа трохлопасцевая, аліўкавая або зелянява-жоўтая з пурпурнымі крапінкамі, бакавыя яе долі амаль чатырохкутныя або рамбічныя; сярэдняя доля прадаўгаватая, завостраная; шпорац канічны, удвая карацей завязі. Плод — каробачка. Цвіце ў маі — чэрвені, плоданасіць у ліпені. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняУ Расіі сустракаецца ў заходняй часткі: Смаленскай, Курскай, Бранскай абласцях, а таксама ў заходняй частцы Каўказа. Па-за Расіяй сустракаецца па ўсёй Еўропе, на паўднёвым захадзе Азіі, у гарах Заходняга Ірана. Мезафіт. Расце на вільготных і сыраватых месцах, па лугавых схілах гор. Ахоўны статусУразлівы від. Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі. Вымірае ў сувязі з засваеннем зямель на месцах пражывання віду, збор насельніцтвам на букеты. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia