BMW X6BMW X6 Агульныя даныя
На рынку Пакаленні
BMW X6 — першы аўтамабіль красовер класа люкс нямецкай кампаніі BMW (або Sports Activity Coupé (SAC) ці спартовае SUV — купэ па вызначэнні вытворцы). Першае пакаленнеBMW X6 першага пакалення (E71) абсталяваны традыцыйнымі бензінавым ці дызельным рухавікамі, а для аматараў экалагічнага ладу жыцця меў версію з гібрыдным (электра-бензінавым) сілавым агрэгатам пад назвай «ActiveHybrid». Паўнапрывадныя версіі маюць серыйную класіфікацыю «xDrive». Упершыню аўто як канцэпт-кар было прадэманстравана на Франкфурцкім аўтасалоне ў 2007 годзе. Канцэпт вельмі спадабаўся спецыялістам і патэнцыяльным спажыўцам. Таму серыйны выпуск і продаж пачаліся ўжо ў наступным 2008 годзе. У 2009 годзе выйшла версія BMW X6M і ActiveHybrid X6 з V8 (індэкс E72) — гібрыдны аўтамабіль, аснашчаны парай электраматораў і сумарнай аддачай сілавой устаноўкі ў 485 к.с. Х6 збіраюць на заводах ЗША, Расіі, Егіпта, Індыі, Тайланда, Малайзіі[1]. У 2012 годзе Х6 атрымаў невялікую мадэрнізацыю: злёгку змянілася знешнасць, з’явіліся новыя опцыі. Рухавікі
X6 MУ красавіку 2009 года грамадскасці была прадстаўлена спартыўная версія X6 M, якая ўяўляе сабой мадэль xDrive50i з фарсіраваным да 555 к.с. рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Дапрацоўцы таксама падвергнуліся падвеска, рулявое кіраванне, сістэма поўнага прывада і, у нязначнай ступені, элементы інтэр’еру і экстэр’ера. BMW Х6 М і Х5 М сталі першымі ў гісторыі BMW Motorsport аўтамабілямі з поўным прывадам, турбіраваным рухавіком і ў сегменце SUV. За магутнасць гэтага пазадарожніка адпавядае 4,4-літровы рухавік V8 з падвойным турбанаддзіманнем. Прадукцыйны васьміцыліндравы рухавік генерыруе ўражлівыя 567 конскіх сіл пры 6 000—6 500 абаротах у хвіліну і 76,5 кг/м круцільнага моманту пры 2 000-5 000 абаротах у хвіліну. Да таго ж, рухавік атрымаў спецыяльную масленую сістэму, якая дазваляе яму абсалютна нармальна функцыянаваць нават пры адносна нізкіх і высокіх тэмпературах. Васьміступеньчатая каробка перадач M Steptronic спалучаецца са спецыяльнай версіяй сістэмы поўнага прывада xDrive, якая, у сваю чаргу, раўнамерна размяркоўвае магутнасць на пярэднія або заднія колы ў залежнасці ад тыпу дарожнага пакрыцця. Каробку перадач можна пакінуць у аўтаматычным рэжыме або пераключаць з дапамогай рычага, размешчанага за рулявым колам. Усе гэтыя характарыстыкі дазваляюць аўтамабілю дасягаць адзнакі ў 96,5 км/г за 4,2 секунды, уражлівы паказчык, асабліва з улікам вагі пазадарожніка ў 2 268 кг. Гранічна дапушчальная хуткасць дасягае паказчыка ў 249,5 км/г. Чакаць празмернай эканамічнасці ад такога транспартнага сродку, вядома, не варта, але дзякуючы наяўнасці сістэмы старт/стоп, можна атрымаць такія паказчыкі, як: 16,8 л/100км у горадзе і 12,38 л/100км на трасе[2]. Фотагалерэя
Другое пакаленне![]() На аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе восенню 2014 года дэбютаваў BMW X6 другога пакалення з індэксам F16, распрацаваны на аснове BMW X5 (F15). Гама сілавых агрэгатаў спачатку была абмежавана адным бензінавым рухавіком V8 і двума раднымі шасціцыліндравымі дызелямі. Бензінавы бітурбаматор V8 4.4 л у BMW X6 xDrive 50i магутнасцю 450 к.с. і круцільным момантам 650 ньютан-метраў пры 2000 аб/хв, разгон да 100 км/г за 4,8 с. Да вясны 2015 года да яго далучыліся цяперашняя радная «шасцёрка» BMW X6 xDrive 35i (306 к.с., 400 Нм). З ёй BMW X6 xDrive 35i здольны дабрацца да сотні за 6,4 с. Базавы трохлітровы турбадызель на X6 xDrive 30d развівае 258 к.с. і 560 Нм. Захавалася і версія X6 M50d з лінейкі M Performance з трыма турбакампрэсарамі — 381 к.с. і 740 Нм. Да вясны 2015 лінейку папоўніў 313-моцны X6 xDrive 40d. Усе рухавікі — Еўра-6. BMW X6 2016 атрымалі некалькі абнаўленняў, такія як мадэрнізаваны Bluetooth, а ў мадэлях V8 і 4-зонным клімат-кантролем. Базавыя мадэлі BMW X6 2016 года камплектуюцца 6-цыліндравым рухавікамі, мадэль sDrive35i аснашчана заднім прывадам, а sDrive50i — поўным прывадам. Іншыя базавыя характарыстыкі ўключаюць у сябе: скураны салон, панарамны люк на даху, парковачныя датчыкі, падзеленыя заднія сядзенні 40/20/40, 10-пазіцыйныя пярэднія сядзенні з падагрэвам і ўніверсальны пульт ад гаражных дзвярэй. Нядаўна абноўлены Bluetooth дазваляе вадзіцелям лепш кантраляваць падлучаныя прыстасаванні і інтэграваць іх са стандартнай інфармацыйна-забаўляльнай сістэмай «IDrive», якая ўключае ў сябе навігацыю, 9 дынамікаў, AM / FM / CD-плэер з паточнай перадачай праз Bluetooth, USB порт і жорсткі дыск для захоўвання музыкі[3]. Сілавыя агрэгаты X6 2017 года ў значнай ступені імітуюць X5. Базавы турбанаддзімны 3.0-літровы рухавік знаходзіцца ў заднепрывадных sDrive35i і паўнапрываднай xDrive35i, абодва выкарыстоўваюць тую ж 8-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач. У xDrive50i таксама даступны 4.4-літровы V-8 з падвойным турбанаддзіманнем і магутнасцю 445 к. с. Ён адказвае за 4.8-секундны разбег да 100 км. Але на гэтым BMW X6 не спыняецца. Павышаны турбанаддзімны V-8 паказвае 567 к. с. і здольны разагнацца ўсяго за 4 секунды ў X6 M. Максімальная хуткасць — 250 км/г. Выдатак паліва ў цяперашняй версіі BMW X6 прадугледжваецца на ўзроўні 11.2 л/100 км у змяшаным цыкле. Такім чынам, высокая прадукцыйнасць X6 сцвярджае, што тэхналогія апраўдвае амбіцыі[4]. Рухавікі
Продажы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia