Garadzkija
GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога з’яўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супрацьпастаўленне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсць гарадскія каштоўнасці». Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Мінск, 2004), на якім атрымаў гран-пры. АльбомыГурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Garadzkija», у назве якога была спецыяльна зроблена памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасць сучаснага гарадскога асяроддзя, вясковае паходжанне большасці сучасных гараджан. Альбом складаецца з 13 кампазіцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзентацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 года ў клубе «Рэактар», у дзень нараджэння Піта Паўлава.
Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень:
Склад
Былыя ўдзельнікі:
Відаэграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia