Крамбамбуля (гурт)
«Крамбамбу́ля» — беларускі гурт, які выконвае музыку ў змяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фолку[1]. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту «Hasta la Fillsta». Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-сінгла. Песні напісаны пераважна па-беларуску, а таксама па-польску і на некаторых іншых мовах. Назва гурта паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фестывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фестывалі «Кубак Піва». У 2010 склад гурта цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы сінгл «Раз-два-тры — усе за стол!»[2]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і акцый пратэсту шэраг гуртоў і музыкаў трапілі пад негалосную забарону, Крамбамбуля таксама апынулася ў чорным спісе.[3] Гурт быў вымушаны праводзіць канцэрты і прэзентацыі новых дыскаў за мяжой. 2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з каверамі на папулярныя народныя песні свету, якія запісваліся на беларускай мове і на мове арыгіналу. Дыск вылучаецца выразным рокавым гучаннем. Песні гурта гучалі ў кароткаметражным фільме «Колер кахання» і стужцы 2010 года «Дастыш фантастыш». Апошні альбом, «Чырвоны штраль», убачыў свет у 2015 годзе, мае выразную партызанска-паўстанчую тэматыку; у музычным плане быў замацаваны ўхіл ад першапачатковай застольнай стылізацыі гурта да больш цяжкага гучання, якое, аднак, захавала іранічнасць і імкненне да музыкальных цытат і адсылак. Па словах франтмэна, альбом «Чырвоны штраль» мусіць стаць апошнім у гісторыі гурта.[4] Аднак ён не спыняе сваё існаванне, працягваючы канцэртную дзейнасць. У 2017 годзе адбыўся першы за апошнія 9 гадоў канцэрт гурта.[5] ДыскаграфіяАльбомы
Сінглы
Удзел у зборніках
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі:
Запрошаныя выканаўцы:
Іншыя ўдзельнікі:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia