Піт Паўлаў
Піт Па́ўлаў, поўнае імя Пётр Паўлаў (нар. 7 лістапада 1966, Слуцк) — беларускі музыкант, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, GARADzKIJA[1], PAPARAĆ, Pit Pawlaw. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і вайсковага ўрача і медыцынскай сястры. Дзяцінствам жыў Германіі, дзе бацькі служылі ў складзе Групы савецкіх войск у Германіі, вучыўся ў школе, займаўся спортам — плаваннем, грэка-рымскай барацьбой. Скончыў МРТІ. Служыў у паветрана-дэсантных войсках УС СССР. З 1994 года — гітарыст гурта «N.R.M.», пасля зыходу з калектыву Лявона Вольскага — вакаліст гурта. Заснавальнік і лідар гуртоў «GARADzKIJA» і «Pete-Paff». У 1999—2005 гадах — удзельнік гурта KRIWI. Стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукOn-line». Грае канцэрты з гуртом Pit Pawlaw. Актыўна ўдзельнічаў ў пратэстах 2020 года ў Беларусі. Граў перад страйкоўцамі на фабрыках і падчас шэсцяў. Быў адным са стваральнікаў ініцыятывы «Дваравыя канцэрты». Граў болей за сто разоў у мінскіх дварах. Граў разам з гуртом і сольна шмат дабрачынных інтэрнэт канцэртаў у падтрымку палітычных зняволеных. На сваім YouTube-канале пачаў весці праграму "Як граць гэтую песню", каб падтрымаць музыкаў і навучыць людзей граць песні пратэсту. На сваім YouTube-канале пачаў весці цыкл праграм PAMIEŽŽA У 2022 годзе рэлакаваўся ў Варшаву. Выступаў з канцэртамі разам з гуртамі і сольна ў Кілі (Германія), Стакгольме (Швецыя), Таліне (Эстонія), Рызе (Латвія), Вільні (Літва), Тбілісі, Батумі (Грузія), Капенгагене (Данія), Гаазе (Нідэрланды), Лімасоле (Кіпр) У 2022 годзе выдаў альбом Pit Pawlaw — Zbroja. Zołata. Kabiety (Зброя. Золата. Кабеты). Творчы шлях
Удзел у праектах
Дыскаграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia