II з’езд армій Заходняга фронтуII з'езд армій Заходняга фронту. Адбыўся 20—25 лістапада (3—8 снежня) 1917 г. у Мінску. Прысутнічалі 714 дэлегатаў (633 з рашаючым і 81 з дарадчым голасам), у т.л. 473 бальшавікі, 103 беспартыйныя, 74 левыя эсэры, 9 эсэраў-максімалістаў, 9 правых эсэраў, 2 эсэры «цэнтра», 24 меншавікі, 5 анархістаў, 1 польскі сацыяліст. Парадак дня:
З дакладамі і садакладамі выступілі Р. К. Арджанікідзе (ад ЦК РСДРП(б)), В. Валадарскі (ад Петраградскага ВРК), А. Ф. Мяснікоў, К. І. Ландэр, М. У. Рагазінскі і інш. Салдацкія дэлегаты віталі перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі, заяўлялі пра гатоўнасць абараняць савецкую ўладу, выступалі супраць меншавікоў і эсэраў. Галоўнакамандуючым фронтам выбраны А. Ф. Мяснікоў. У франтавы камітэт увайшло 100 чал., з іх 80 бальшавікоў. Ва Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) з'езд выбраў 20 чал., з іх 18 бальшавікоў. 26 лістапада (9 снежня) выбраны з'ездам выканком увайшоў у склад Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia