Сяргей Бенядзіктавіч Карп
Сярге́й Бенядзі́ктавіч Карп (1892, мястэчка Астравец, Віленская губерня, цяпер Гродзенская вобласць — 30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяЗ 1912 года член яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 года член КПСС. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце. З 1919 года па заданні Цэнтральнага бюро яўрэйскай секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арганізацыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне. З 1924 года наркам фінансаў, у 1925—1929 намеснік старшыні СНК, адначасова да лютага 1927 года старшыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР. З 1934 года старшыня Дзяржплана РСФСР. Член ЦВК БССР у 1922—1929. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1929 гадах. 10 ліпеня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 лютага 1956 года. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia