Mu (ракета-носьбіт)![]() ![]() Mu (Мю), ці M — серыя японскіх цвердапаліўных ракет-носьбітаў, якія запускаліся з касмадрома Уцінаура з 1966 па 2006 год. Першапачаткова распрацаваныя Японскім інстытутам касмічнай і астранаўтычнай навукі (ISAS), ракеты сямейства Мю пазней запускаліся Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў пасля таго як ISAS стала яго часткай.[1] Першыя японскія ракеты-носьбітыПершая ракета з серыі, Mu-1, здзейсніла адзіны субарбітальны выпрабавальны палёт 31 кастрычніка 1966 года. Пасля былі зроблены серыі ракет Mu-3 і Mu-4. У 1969 годзе быў праведзены субарбітальны выпрабавальны запуск Mu-3D.[2] Першы арбітальны запуск сямейства з выкарыстаннем Mu-4S быў праведзены 25 верасня 1970 года, аднак чацвёртая ступень не спрацавала, і ракета не змагла трапіць на арбіту. 16 лютага 1971 года іншай ракетай Mu-4S быў запушчаны спадарожнік Tansei 1. Яшчэ два запускі Mu-4S адбыліся ў 1971 і 1972 гадах. Mu-4S быў заменены Mu-3C, якая была запушчана чатыры разы ў перыяд з 1974 па 1979 год, з трыма поспехамі і адной няўдачай, і Mu-3H, якая была запушчана тры разы ў 1977 і 1978 гадах. Mu-3S выкарыстоўвалася ў перыяд з 1980 па 1984 год, зрабіўшы чатыры пускі. Апошнім варыянтам мадэлі Мu-3 была Мu-3SII, якая была запушчана восем разоў з 1985 па 1995 год. Мu-3 была заменена на M-V. ![]() M-VM-V, або Mu-5 выкарыстоўвалася з 1997 года па 2006 год. Было праведзена сем пускаў, шэсць з якіх былі паспяховымі. Звычайна M-V запускалася ў трохступеньчатай канфігурацыі, чатырохступеньчатая канфігурацыя, якая атрымала назву M-V KM, запускалася 3 разы: спадарожнік MUSES-B (HALCA) у 1997 годзе, АМС Назомі (PLANET-B) у 1998 годзе і АМС Хаябуса (MUSES-C) у 2003 годзе. Трохступеньчатая канфігурацыя магла несці да 1 800 кг груза да арбіты з вышынёй 200 км і нахілам 30° ці 1 300 кг на палярную арбіту (нахіл 90°) з вышынёй 200 км. M-V KM магла запусціць груз да 1 800 кг на арбіту з нахілам 30° і 400 км вышынёй. Трохступеньчатая M-V мела агульную стартавую масу 137,5 тон, а чатырохступеньчатая M-V KM — 139 тон. Спіс запускаўУсе запускі адбываліся са стартавай пляцоўцы Мю касмічнага цэнтра Уцінаура.
↑ Два субарбітальныя запускі ракет сямейства Мю былі выкананы перад першым арбітальным палётам: Mu-1 здзейсніла палёт 31 кастрычніка 1966 г. у 05:04 (UTC) і Mu-3D здзейсніў палёт 17 жніўня 1969 г. у 06:00 (UTC). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia