Node.js
Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[5]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[6] Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[7] Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems. ПрыкладыРзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт: var http = require('http');
http.createServer(function (req, res) {
res.writeHead(200, {'Content-Type': 'text/plain'});
res.end('Hello World\n');
}).listen(1337, '127.0.0.1');
console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');
Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт: % node example.js Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту: var net = require('net');
var server = net.createServer(function (socket) {
socket.write('Echo server\r\n');
socket.pipe(socket);
});
server.listen(1337, '127.0.0.1');
Супольнасць распрацоўшчыкаўДзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC канала #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[8] Пашырэнне функцыянальнасціБазавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[9] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».[10] Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называецца npm registrty Архівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.[11] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia