Silence, Night & Dreams
«Silence, Night & Dreams» (бел.: Ціша, ноч і мроі) — музычны твор Збігнева Прайснера для хора, аркестра і салістаў, выдадзены ў 2007 годзе лэйблам EMI Classics[6]. Твор напісаны па матывах біблейскай «Кнігі Ёва». У запісе прымала ўдзел вакалістка гурта «Madredeus» Тэрэза Салгейру[7]. Сусветная прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася ў Афінах 4 верасня 2007 года ў гістарычным амфітэатры Адэон Герода Атыка ў Акропалі[8]. СтваральнікіКампазітар — Збігнеў Прайснер Выканаўцы[8]:
Спіс кампазіцый
ВыхадКанцэртыСусветная прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася ў 4 верасня 2007 года ў гістарычным амфітэатры Адэон Герода Атыка ў Афінскім акропалі[8]. Галоўным дырыжорам канцэрту выступіў сам Прайснер. Пад яго началам твор выконвалі Аркестр сучаснай музыкі Грэчаскай карпарацыі тэлерадыёвяшчання , Хор Афінскага ўніверсітэту (дырыжор Нікас Мальярас), спевакі-салісты Тэрэза Салгейру і Томас Калі, а таксама група польскіх, шведскіх і англійскіх салістаў-інструменталістаў[8]. Другая частка канцэрту ў Афінах праходзіла пад кіраўніцтвам Андрэаса Піларынаса і ўяўляла сабой сюіту з саўндтрэкаў Прайснера, у тым ліку прагучалі кампазіцыі з фільмаў «Падвойнае жыццё Веранікі» і «Тры колеры: Сіні»[8]. Брытанская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 2 снежня 2007 года ў Канцэртнай зале Барбікан-цэнтра ў Лондане[8]. Твор выконваўся Лонданскім сімфанічным аркестрам і Фестывальным хорам Краўч-Энда пад кіраўніцтвам Прайснера. Сюітай саўндтрэкаў Прайснера ў другой частцы канцэрта кіраваў дырыжор Крыс Расман. Гэты канцэрт быў часткай цыклу «Barbicans Only Connect»[8]. Польская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 10 снежня 2007 года ў катэдры на Старым Рынку ў Плоцку[8]. Пад кіраўніцтвам Прайснера твор выконвалі Аркестр Польскага радыё і Хор Польскага радыё (Кракаў). Сюітай саўндтрэкаў Прайснера ў другім аддзяленні канцэрта дырыжыраваў Лукаш Баровіч[8]. Французская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 19 сакавіка 2008 года ў Гран-Рэкс у Парыжы[8]. Твор выконваўся Аркестрам Калон і хорам «Carpe Diem» пад кіраўніцтвам Прайснера пры ўдзеле Тэрэзы Салгейру. Сюітай кінамузыкі ў другім аддзяленні канцэрта кіраваў Крыс Расман. Прадзюсарам канцэрту выступіў Жыль Гюго з кампаніі «Silence!»[8]. Яшчэ адзін заўважны канцэрт адбыўся 10 верасня 2008 года ў Тэатры Зямлі ў Салоніках, Грэцыя[8]. Пад кіраўніцтвам Прайснера твор выконвалі Сімфанічны аркестр муніцыпалітэта Волас і Змешаны хор Салонікаў (дырыжор Мары Канстанцініду ). Сюітай кінамузыкі ў другім аддзяленні канцэрта дырыжыраваў Ёахім Вальцавіяс. Канцэрт прасоўваўся кампаніяй «Intershow» у межах цыклу «43 Dimitria»[8]. Выпуск альбомаАльбом «Silence, Night & Dreams» быў выпушчаны ў 2007 годзе лэйблам «EMI Classics ». Альбом атрымаў досыць высокую папулярнасць у Польшчы, і 16 студзеня 2008 года «Саюз вытворцаў аўдыя-відэа » прысудзіў альбому статус залатога дыска[9]. АналізКрытыкі знаходзілі падабенства «Цішы, ночы і мрояў» з музыкай грэчаскай кампазітаркі Элені Караіндру[10]. Выбар інструментаў для аблігата адсылае да творчасці Андрэаса Фаленвайдэра 1980-х гадоў[10]. Выкарыстанне музыкіПачынаючы з самога году выпуску альбома, асобныя яго трэкі перыядычна траплялі ў разнастайныя альбомы-кампіляцыі.
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia