Springfield Model 1865

Springfield Model 1865
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Вінтоўка
Краіна:  ЗША
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Эрскін С. Аллін
Серыйны выпуск: з 1865
Выраблялася: Springfield Armory
Характарыстыкі
Даўжыня, мм: 1400
Даўжыня ствала, мм: 1020
Калібр, мм: .58
Патроны: .58-60-500
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Springfield Model 1865 — першая казназарадная вінтоўка, вырабленая ў ЗША. Выраблялася ў Спрынгфілдзе (штат Масачусэтс, ЗША). Уяўляла сабой мадыфікацыю наразнога мушкета Springfield Model 1863 пад унітарны патрон. Пазней заменена на мадэль Springfield Model 1866.

Апісанне

Механізм «адкіднога люка»

Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША перавагі казназарадных вінтовак сталі відавочнымі. Найбольшай было тое, што дульназарадныя наразныя мушкеты мелі хуткастрэльнасць 2-3 стрэлы ў хвіліну, а вінтоўкі з зараджаннем з казённага боку ствала мелі хуткастрэльнасць 8-10 стрэлаў у хвіліну. Да таго ж казназарадную вінтоўку было лёгка зараджаць лежачы, тады як зарадзіць мушкет лежачы атрымлівалася толькі ў вопытных стралкоў. Зарадку мушкета трэба было праводзіць стоячы, таму салдат станавіўся добраю мішэнню для варожых стралкоў. Калі Грамадзянская вайна набліжалася да канца, Дэпартамент боепрыпасаў ЗША заказаў прататыпы казназараднай зброі ў вытворцаў зброі з усяго свету.

Пасля працяглых выпрабаванняў быў абраны прататып, распрацаваны Эрскінам С. Аллінам з фірмы Armory Springfield. Вінтоўка была даволі простай канструкцыі, прытым яе можна было вырабіць, мадыфікуючы ўжо існуючыя мадэлі мушкетаў Springfield Model 1861 і Springfield Model 1863. Мадыфікацыя каштавала каля пяці долараў за вінтоўку (каля 103 долараў у цэнах 2024 года), што было значнай эканоміяй, бо новыя вінтоўкі каштавалі прыкладна ў чатыры разы даражэй. Патэнт № 49959 быў выдадзены Эрскіну С. Алліну 19 верасня 1865 г. з апісаннем канструкцыі.

Характарыстыкі

Малюнак з патэнта Эрскіна С. Аліна на сістэму зараджання з казённай часткі ствала.

Спосаб пераўтварэння мушкета ў казназарадную вінтоўку ажыццяўляўся шляхам фрэзеравання казённай часткі ствала і ўстаўкі спецыяльна распрацаванага шарнірнага затвора, замацаванага ў верхняй частцы ствала. Зашчапка на задняй частцы затвора прыводзілася ў дзею вялікім пальцам, што трымала яе ў закрытым становішчы пад час стрэлу. Казённік аўтаматычна выкідваў стрэляную гільзу пры адкрыцці затвора і адшчоўкваўся назад пры дасыланні новага парона. Насавая частка курка была сплюшчана дзеля пападання па ўдарніку, размешчаным у затворы.

«Люк»

Шарнірны затвор прыводзіўся ў дзеянне рухамі ўгору-наперад, што нагадвала спосаб адкрыцця люкаў на мараплавальных суднах, таму гэтыя вінтоўкі набылі мянушку «Trapdoor Springfields» (Спрынгфілдскі люк).

Прыблізна 5000 наразных мушкетаў узору 1861 года былі пераабсталяваны ў Спрынгфілдскім арсенале ў 1866 годзе. Неўзабаве стала відавочна, што многія з дробных рабочых частак у сістэме казённай часткі не могуць служыць працягла, і яшчэ да таго, як была завершана вытворчасць вінтовак на заказ арміі на мадэлі 1865, надзейная замена зброі ўжо праходзіла выпрабаванні. Гэта прывяло да таго, што мадэль 1865 года атрымала мянушку «Першы Аллін», а наступная, перагледжаная мадэль 1866 — «Другі Аллін».

Springfield Model 1865 страляла патронам кальцавога ўзгарання .58-60-500 (.58 цаляў, 500 гран (прыкладна 32 грама) куля, 60 гран (3.9 гр) чорнага пораху), калібр распаўсюджаных тады куль Мінье, якія першапачаткова і выкарыстоўваліся ў мушкетах Springfield Model 1861.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya