V Усебеларускі з’езд СаветаўПя́ты Усебелару́скі з’езд саве́таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 9 — 15 студзеня 1924 года ў Мінску. Прадстаўніцтва на з’ездзеПрысутнічала 236 дэлегатаў з рашаючым і 90 з дарадчым голасам. Парадак дня
Рашэнні з’ездаЗ’езд ухваліў дзейнасць СНК БССР, у тым ліку па ўтварэнні СССР, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК БССР аб уступленні Беларускай ССР у Саюз ССР; адобрыў праект Канстытуцыі СССР і даручыў ЦВК прывесці Канстытуцыю БССР у адпаведнасць з Канстытуцыяй СССР. Вітаў рашэнне працоўных Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў уключыць у склад БССР раёны гэтых губерняў з большасцю беларускага насельніцтва, даручыў ураду БССР падрыхтаваць з адпаведнымі органамі ўлады РСФСР і СССР аб’яднанне і зацвердзіць яго на VI Надзвычайным Усебеларускім з’ездзе Саветаў. З’езд адзначыў, што эканоміка БССР развіваецца паспяхова і зацвердзіў бюджэт рэспублікі на 1923—1924 гады. З’езд прыняў рашэнне аб плане ўвядзення Усеагульнага навучання (на працягу 10 гадоў) і ліквідацыі непісменнасці насельніцтва Беларусі; прызнаў неабходным перагледзець сістэму народнай асветы (сувязь з вытворчасцю, развіццё прафесіянальнай адукацыі), звярнуў увагу на развіццё культурна-асветніцкай работы сярод працоўнага сялянства, умацаванне сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. З’езд паслаў прывітанні ЦК РКП(б) і У. І. Леніну. З’езд прадоўжыў паўнамоцтвы ЦВК, выбранага на Чацвёртым Усебеларускім з’ездзе Саветаў, да склікання VI Надзвычайнага Усебеларускага з’езда Саветаў; выбраў 4 дэпутата ў Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР (адно месца пакінуў Віцебскай губерні), 19 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на II Усесаюзны і 115 з рашаючым і 115 з дарадчым голасам на VI Надзвычайны Усебеларускі з’езды Саветаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia