X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
X Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́р адбыўся 6 і 7 чэрвеня 2014 года ў беларускім Гродне.[1] На фестываль у Гродне прыехалі больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў і гасцей. УдзельнікіФестывалю папярэднічалі два гады працы арганізатараў і рэспубліканскага журы. Працы распачалася канцэртам у Белдзяржфілармоніі, ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску прайшлі адборачныя туры. У выніку прафесійнае журы назвала калектывы мастацкай творчасці і асобных артыстаў, народных майстроў і кулінараў, якія прымуць удзел у фінале фестывалю. Усяго праз адборачныя туры прайшло больш за дзве тысячы чалавек. У фінал трапілі 900 прадстаўнікоў 35 нацыянальнасцей. У фінальных мерапрыемствах юбілейнага фестываля прынялі ўдзел каля 850 артыстаў, арганізаваны нацыянальныя падворкі, праведзены конкурс прыгажосці сярод прадстаўніц нацыянальных аб’яднанняў. На фестывалі у Гродне свае песні, танцы, кухню прэзентавалі прадстаўнікі 35 са 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку кабардзіна-балкары, мардвяне, іспанцы, венесуэльцы і індыйцы.[2] МерапрыемтвыФестываль доўжыўся тры дні. 6 чэрвеня вечарам адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця, якая распачалася шэсцем удзельнікаў ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна. Другі дзень фестывалю, 7 чэрвеня, быў прысвечаны нацыянальным падворкам, кожны з якіх падрыхтаваў сваю праграму. Каля 60 святочных мерапрыемстваў прайшлі на канцэртных пляцоўках на плошчах Леніна і Савецкай, у парку імя Жылібера, у абласным драматычным тэатры. Элементам свята стала праграма для моладзі «Энергія старажытных вуліц», мерапрыемствы якой прайшлі ў розных частках горада. Упершыню ў Гродне прайшло шоу-прэзентацыя нацыянальных строяў, закладзена Алея сяброўства, усталяваны памятны знак на месцы страчанага храма — Фары Вітаўта. На фестывалі выступілі калектывы з гістарычнай радзімы прадстаўнікоў нацыянальна-культурных аб’яднанняў, арганізаваны шматнацыянальны рок-канцэрт, прайшло свята нацыянальнага тэатральнага мастацтва. У канцэртных праграмах прынялі ўдзел беларускія выканаўцы, якія маюць карані іншых нацыянальнасцей: Гюнеш, Іскуі Абалян, Іван Буслай. Спецыяльнымі гасцямі фестывалю сталі Леў Лешчанка , групы «Вінтаж », «Чынгісхан » і «ТіК» з Украіны. Меркаванні
ГалерэяX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia