XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
XI Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́р адбыўся 4 і 5 чэрвеня 2016 года ў Гродне, Беларусь[1]. УдзельнікіПад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Качанавай адбылося пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні фестываля, які абвясціў даты і ўмовы правядзення. Перад гэтым прайшлі адборы — абласныя і ў Мінску. У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцяў, арганізавана 22 нацыянальных падворка. Фестываль сабраў каля 800 артыстаў, якія прадстаўлялі 37 народаў свету, у тым ліку выхадцаў з Сірыі, Нігерыі, Шры-Ланкі, ЗША. На два дні гістарычны цэнтр Гродна ператварыўся ў маштабную арт-пляцоўку, дзе разгарнуліся нацыянальныя падворкі, майстэрні мастакоў-партрэтыстаў, фотазоны, fashion-шоу з дэманстрацыяй народнага адзення, танцавальныя майстар-класы і спартыўны турнір, які азнаёміў гасцей з традыцыйнымі гульнямі народаў свету ад кідання валёнка да амерыканскага футбола.[2][3] МерапрыемствыАдбылося адкрыццё музея фестывалю ў сярэдняй школе № 8 горада Гродна. Адкрыццё скульптуры-сімвала фігуры ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў. Меркаванні
ГалерэяXI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур ![]() ![]() ![]() Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia