Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур — фестываль дыяспар Беларусі, які адбываецца раз у два гады ў Гродне. Удзел у фестывалі прымаюць прадстаўнікі грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў Беларусі, майстры народнай творчасці, артысты. Асаблівасцю фестывалю з’яўляецца стварэнне нацыянальных падворкаў. ГісторыяПершы фестывальПершы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. У ім прынялі ўдзел 11 нацыянальных аб’яднанняў. Дзясяты фестывальX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (6 — 7 чэрвеня 2014 года) сабраў прадстаўнікоў 34 нацыянальнасцей, дэбютантамі былі крымскія татары, іспанцы, італьянцы, англічане. Пачаўся форум шэсцем удзельнікаў у нацыянальных касцюмах па цэнтральных вуліцах Гродна да галоўнай сцэны на плошчы Леніна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Гэты фестываль стаў самым маштабным да гэтага часу па колькасці ўдзельнікаў – амаль 900[1]. Прадстаўнікамі дыяспар была закладзена «алея сяброўства» паблізу ад Каложскай царквы. Ва урачыстым шэсці і адкрыцці фестывалю прымалі удзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліс. Адбыўся канцэрт Народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі . Другі дзень фестывалю быў адзначаны адкрыццём памятнага знака на месцы страчанага храма, удзел у каторым акрамя кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай канфесій Гродна бралі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Мерапрыемствы фестывалю наведалі каля 200 тысяч гледачоў[2]. Адзінаццаты фестывальУ 2016 годзе фестываль адбыўся адзінаццаты раз, адзначыўшы дваццацігадовы юбілей. Фестываль праходзіў 4 і 5 чэрвеня 2016 года і сабраў каля 120 тысяч наведвальнікаў[3]. У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцей, паказаўшы свае танцы, песні, кухню і касцюмы на 22 падворках[4]. Распачаў працу музей Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Адбылося адкрыццё скульптуры шахматнай фігуркі ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў, якую правёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Дванаццаты фестывальАдбываўся 1—2 чэрвеня 2018 года ў Гродне, 3 чэрвеня на Аўгустоўскім канале. Трынаццаты фестывальМеў адбыцца 5—6 чэрвеня 2020 года ў Гродне і 7 чэрвеня 2020 года на Аўгустоўскім канале, але з-за пандэміі COVID-19 быў перанесены на 2021 год.[5] У 2021 годзе ў Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць, у верасні 2021 года яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцей. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia