Ілья Сіўцоў
Ілья Сіўцоў (нар. 30 верасня 1999, Мінск) — беларускі музыкант, кампазітар. Біяграфічны нарысНарадзіўся Ілья Сіўцоў 30 верасня 1999 года ў Мінску. З 7 гадоў ён ужо вучыўся граць на фартэпіяна, хаця сам жадаў граць на скрыпцы. Усё сваё дзяцінства Ілья Сіўцоў хадзіў у музычную школу, якую скончыў у 14 гадоў. Як музыкант сам пазней адзначаў, ён сябе прымушаў туды хадзіць, не маючы ад гэтага ніякага завадальнення. Па сканчэнні музычнай школы Ілья Сіўцоў пачаў пісаць розныя песенкі ды імпразаваць на фартэпіяна, падчас чаго ён надумаў з гэтым звязаць сваё жыццё. У падлеткавым узросце Ілья Сіўцоў пачаўся самастойна вучыцца граць на гітары, бо яму заўсёды падабаўся яе тэмбр ды слухаць бацькаву гру на ёй. Вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ілья Сіўцоў дэбютаваў у 2016 годзе з міні-альбомам «Двадцать пятый день». 2017 год для музыканта быў вельмі плённым, у гэтым годзе ён выдаў 2 поўнафарматныя альбомы («Детские импровизации» і «мини-человек»), 1 міні-альбом («.») і 2 самотнікі («Поколений» і «Седые недели»). Паводле моладзевага часопіса «34mag», Ілья Сіўцоў увайшоў у лік 12 музыкантаў новай хвалі, якіх не сорамна паказаць замежнікам[1]. Гурты
ТворчасцьПоўнафарматныя альбомы
Міні-альбомы
Самотнікі
Зборнікі
Удзел365 дней в году (2018, «Галантерея») — «Чайная вечеринка» (у якасці спевака)[5] Зноскі
СпасылкіУ сацыяльных сетках
Інтэрв’ю
|
Portal di Ensiklopedia Dunia