Адольф Якаўлевіч Данаці
Адольф Якаўлевіч Данаці (1897? — 1950) — беларускі рэжысёр. У 1935—1939 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага рускага тэатра Беларусі, у 1947—1948 гадах — абласнога драматычнага тэатра ў Магілёве. ТворчасцьДля творчасці Данаці характэрна вернасць традыцыям рэалістычнага тэатра, імкненне да асэнсавання чалавечай сутнасці, карпатлівая работа з акцёрам над роляй. Сярод пастановак: «Любоў Яравая » К. Транёва і «Браняпоезд 14-69» У. Іванава (1936), «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага (1937), «Паненка-сялянка» і «Каменны госць» А. Пушкіна (абедзве 1938), «Даўным-даўно» А. Гладкова, «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона (абедзве 1947), «Каварства і каханне» Ф. Шылера (1949) і інш. Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia