Александру Іаан Куза
Аляксандру Іаан Куза (рум.: Alexandru Ioan Cuza, Аляксандр Іаан I; 8 [20] сакавіка 1820, Бырлад — 3 [15] мая 1873, Гайдэльберг) — князь злучаных княстваў Малдавіі і Валахіі, першы кіраўнік аб'яднанай Румыніі. БіяграфіяПаходзіў з сем'і малдаўскага баярына ў Бырладзе. Адукацыю атрымаў у Парыжы, а таксама ў Балонскім і Павійскім універсітэтах. У 1848 ён прыняў удзел у вызваленчым руху ў Малдове. Куза быў абраны ў заканадаўчы сход; адзін час быў ваенным міністрам Малдовы. У студзені 1859 быў абраны князем Малдавіі, 5 лютага таго ж года — князем Валахіі. Сумесна з Міхаілам Кагэлнічану правёў шэраг буржуазных рэформаў: аграрную, ваенную, судовую, адміністрацыйную, рэформу адукацыі, секулярызацыю манастырскіх земляў і іншыя.[3] Зацверджанне султана прыйшло толькі ў 1861, і 24 снежня 1861 года Куза абвясціў сябе князем аб'яднанай Румыніі. Яго абралі два разы. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Вызваленне сялян і іншыя праекты рэформаў выклікалі моцную апазіцыю сярод ультракансерватыўнай партыі. У 1866 годзе ў выніку ваеннай змовы так званай «жахлівай кааліцыі» Куза быў зрынуты з прастола. Ён пакінуў княства і памёр у 1873 годзе ў Гайдэльбергу. Куза быў пахаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Руджыноасе, а пасля Другой сусветнай вайны яго прах быў перапахаваны ў Ясах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia