БМП-1
БМП-1 — савецкая гусенічная баявая машына пяхоты. Канструкцыя і браняваннеДля паспяховага пераадольвання водных перашкод у БМП-1 былі ўсталяваныя полыя металічныя каткі, якія павялічваюць плавучасць. Рухальная ўстаноўка была створана на базе вельмі ўдалага 12-цыліндравага дызеля У-2, які з’яўляўся базавым агрэгатам для многіх грамадзянскіх і ваенных вырабаў СССР. Корпус БМП-1 зроблены са сталёвай катаннай брані высокай цвёрдасці. У верхняй лэбавай частцы вялікі люк. Вежа канічнай формы. Бартавая, кармавая браня і дах корпуса і вежы забяспечваюць абарону машыны ад 7,62-мм куль стралковай зброі з нулявой далёкасці і ад лёгкіх аскепкаў артылерыйскіх снарадаў, але не абараняюць ад агню 12,7-мм кулямёта з блізкай дыстанцыі і ад цяжкіх снарадных аскепкаў. Мадыфікацыі
На ўзбраенніДзяржавы, на ўзбраенні якіх знаходзіцца БМП-1:
Удзел у канфліктахБМП-1 быў задзейнічаны ва ўзброеных канфліктах у Афрыцы (Чадска-лівійскі канфлікт, грамадзянскія войны ў Анголе, Лівіі і Кот-д’Івуар), Азіі (Грамадзянская вайна на Шры-Ланцы, пагранічны канфлікт на востраве Даманскі), на Блізкім і Сярэднім Усходзе (Грамадзянскія войны ў Сірыі, Емене і Ліване, Афганская вайна, Ірана-іракская вайна) і постсавецкай прасторы (Узброены канфлікт на Украіне, Прыднястроўская вайна, грамадзянская вайна ў Таджыкістане, Карабахская вайна, Чачэнскі канфлікт). Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia