Бюро дапамогі Камуністычнай партыі Заходняй БеларусіБюро дапамогі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі пры ЦК КП(б)Б (мела таксама назву «закардоннае бюро». Дзейнічала з ліпеня 1924 да 21 лютага 1925 у Мінску. Створана пры садзейнічанні прадстаўніцтва ЦК Камуністычнай рабочай партыі Польшчы пры Выканкаме Камінтэрна з мэтай арганізацыі дапамогі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У розны час у Бюро ўваходзілі Я. А. Адамовіч, А. А. Асаткін-Уладзімірскі, У. М. Ігнатоўскі (да кастрычніка 1924 кіраваў тэхнічнай работай і арганізоўваў выкананне задач), А. І. Крыніцкі, І. К. Лагіновіч (П. Корчык), А. С. Славінскі (агульнае кіраўніцтва), А. Р. Чарвякоў. Бюро вяло перапіску па пытаннях палітычнага і арганізацыйнага характару з ЦК КПЗБ, які знаходзіўся ў падполлі, аказвала яму дапамогу ў выданні падпольнай літаратуры, рабоце друкарняў, фінансавала яго культурна-асветніцкую дзейнасць, рыхтавала кадры для падпольнай партыйнай работы ў Заходняй Беларусі і інш. Да лістапада 1924 правяло 8 пасяджэнняў, на якіх было разгледжана каля 40 арганізацыйных, кадравых, палітычных і тэхнічных пытанняў. У сувязі з утварэннем у ЦК КПЗБ у лістападзе 1924 фракцыйнай групы інтэнсіўнасць работы Бюро значна павялічылася. Дзейнасць Бюро была спынена як вычарпаўшага свае функцыі рашэннем Бюро ЦК КП(б)Б. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia